Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ПЛАН мерапрыемстваў, прысвечаных да святкавання Міжнароднага дня Роднай мовы

Дата: 17 мая 2022 в 20:46
Автор: Бушмич М. Е.

ПЛАН

мерапрыемстваў, прысвечаных да святкавання

Міжнароднага дня Роднай мовы

ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі – сад № 84 г. Гродна”

 З 14 лютага па 22 лютага 2022 года

№ п/п

Мерапрыемства

Тэрмін выканання

Адказныя

1.

Акцыя

“Гавары са мной па- беларуску”;

14.02.2022 – 22.02.2022

выхавальнікі дашкольнай адукацыі

2.

Арганізацыя кніжных выстаў у групах (дзіцячая літаратура беларускіх пісьменнікаў);

14.02.2022 – 22.02.2022

выхавальнікі дашкольнай адукацыі

3.

  Выстава дзіцячых малюнкаў  па творах беларускіх казак (сярэдні і старшы ўзрост);

14.02.2022 – 22.02.2022

выхавальнікі дашкольнай адукацыі

4.

Выраб паштовак для бацькоў, прысвечаных паміжнаноднаму дню Роднай мовы 

21.02.22 

выхавальнікі дашкольнай адукацыі 

5.

Выкарыстанне малых форм беларускага фальклору на занятках,  ва усіх відах нерэгламентаванай дзейнасці;

14.02.2022 – 22.02.2022

выхавальнікі дашкольнай адукацыі

6.

Тэматычныя заняткі на беларускай мове "Родная мова" 

21.02.2022

выхавальнікі дашкольнай адукацыі

Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

         Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.

    Акцыя «Гавары са мной па-беларуску» уключае наступныя мерапрыемтсвы:

  • арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове адзін раз на тыдзень працягласцю 20-25 хвілін у першай палове дня ў сярэдняй і старшых групах;
  • правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове па падгрупах у другой палове дня працягласцю 20 хвілін;
  • дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х да 4-х гадоў у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў;
  • прысутнасць дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на забавах,  якія праводзяцца для дзяцей старшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове;
  • увядзенне ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове;
  • наладжванне дзейсна-арыентаваных зносін: інсцэніроўкі, ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове;
  • арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове.

         Увесцi рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, адчуць яе прыгажосць нам дазваляюць фальклорныя i лепшыя класiчныя творы для маленькiх дзяцей: калыханкi, забаўлянкi, песенькi, казкi, вершы i iнш. Гэта робiцца з мэтай развiцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за педагогам i па меры магчымасцi самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткiя забаўлянкi, песенькi, лiчылкi i г.д.), што служыць фармiраванню ў iх пачуццевай асновы руска – беларускага двухмоўя.

Комментарии:

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.