Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

РЭСУРСНЫ ЦЭНТР

Дата: 6 марта 2013 в 01:29, Обновлено 23 октября 2022 в 22:06
Автор: Форись Г. И.

             ІНФАРМАЦЫЯ АБ  ДЗЕЙНАСЦІ 

 ДЗЯРЖАЎНАЙ  УСТАНОВЫ  АДУКАЦЫІ    "ДЗІЦЯЧЫ САД  № 84  г.  ГРОДНА”

У  РЭЖЫМЕ  РАЁННАГА  РЭСУРСНАГА  ЦЭНТРА

ПА  ТЭМЕ  “ДАЛУЧЭННЕ  ДА  РОДНЫХ  ВЫТОКАЎ  ПРАЗ  ЭТНАГРАФІЧНУЮ  СПАДЧЫНУ”

Адрас:    230026  г.  Гродна  праспект  Кляцкова,4 ;
                тэл.:  (8-0152) 66-06-41, 66-06-21;
                   http://du84@mail.grodno.by    
Загадчык  ДзУА "Яслі-сад № 84 г. Гродна":   ФОРЫСЬ   Галіна  Іванаўна
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="550" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/DugsgDSKLFw" title="YouTube video player" width="750"></iframe>

         

           

                  

               

                           

Праца  ў  рэжыме  раённага  рэсурснага  цэнтра  па  тэме: “Далучэнне  да  родных  вытокаў  праз  этнаграфічную  спадчыну”  у  2012  годзе  арганізавана  на  падставе  рашэння  Метадычнага  савета  аддзела  адукацыі  адміністрацыі  Кастрычніцкага  раёна  (пратакол  № 2  ад  28.12.2011).
          З  мэтай  паспяховага  правядзення  працы  быў  складзены  план  работы  рэсурснага  цэнтра  “Далучэнне  да  родных  вытокаў  праз  этнаграфічную  спадчыну”  які  ўключыў  у  сябе  4  накірункі:
  • арганізацыя,  кіраванне,  педагагічнае  забеспячэнне;
  • работа  з  педагагічнымі кадрамі;
  • узаемадзеянне  з  сям’ёй;
  • праца  з  дзецьмі.
          Галоўнымі  накірункамі  нашай  дашкольнай  уставновы  з’яўляецца ўзаемадзеянне  дашкольнай установы  і  сям’і  па  далучэнню  дзяцей  да  агульначалавечых,  нацыянальных каштоўнасцей.  Працуючы  па  вучэбнай праграме  дашкольнай  адукацыі,  мы  ажыцяўляем  зварот  да  народнай  педагогікі,  нацыянальных  традыцый,  да  беларускага фальклору  праз   выбраныя  нашым  калектывам  прыарытэты.
Дашкольная  ўстанова   афармляецца  ў  беларускім  народным  стыле:  у  кожнай  групе  створаны  куток  беларускай  народнай  культуры,  быту,  дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва;  створаны  этнаграфічны  куток  “Мова культура  і  быт  беларусаў”
      Пастаянна  дзейнічае  семінар  сумесна  з  супрацоўнікамі  Беларускага  дзяржаўнага  музея  гісторыі  і  рэлігіі   па  пытаннях  адраджэння  духоўнай  культуры,  укаранення  беларускай  мовы  ў  працу  дашкольнай  установы.
         Дакументацыя,  наглядная  агітацыя,  афармленне  метадычнага  кабінета  вядзецца  на  беларускай  мове.   
        Сістэматычна вядзецца праца па  ўзаемадзеянню  з  сям’ёй  па  павышэнню  этнапедагагічнай  культуры  бацькоў,  мэта  якой  -  данесці  да  бацькоў  веды  аб  беларускай  народнай  педагогіцы,  паказаць  лепшыя  яе  асаблівасці.  Вызначаны  шляхі  ўключэння  народнай  педагагічнай  спадчыны  ў  дашкольнае,  сямейнае  выхаванне  і  навучанне.
        У гадавы план работы ўстановы дашкольнай адукацыі адна задача заўседы прысвечана патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў.
     Таксама  распрацаваны  планы  па   азнаямленню  дзяцей  з  порамі  года  і  народнымі  святамі  праз  дзіцячы  фальклор  у  розных  відах дзейнасці;  па азнаямленню   дзяцей  з  вусна-паэтычнай  народнай  творчасцю  беларусаў.
     Абагульнены  і  ўкараняецца  ў  працу  дашкольнай  установы  вапыт  кіраўніка  фізічнага  выхавання   Шабаліной  Л. В.   «Беларускія   народныя  гульні  як  сродак  фізічнага  выхавання  і  развіцця  дзяцей».  Выхавацелем  дашкольнай  адукацыі  спецгруппы  Ганчарэвіч  Ж.М.  падабраны  фальклорны  матэрыял  для  правядзення  пальчыкавых гульняў.        
     Уведзена  ў  пастаянную  практыку  работы  дашкольнай  установы  правядзенне  беларускіх  народных  святаў  “Калядкі”, “Масленіца”,  “Гуканне  вясны”,  “Купалле”, "Дажынкі".
          Адзін  дзень  у  тыдзень   праводзіцца  беларускамоўны  дзень.  У  гэты  дзень  задача  кожнага  педагога  -  данесці  да  свайго  выхаванца  часцінку  ведаў  аб  родным краі,  аб  гісторыі  беларускага  народа,  выхаванне  пачуцця  грамадзянскасці  і  любові  да  Радзімы.  Добрай  традыцыяй  у  дзіцячым  садку  стала  правядзенне  ранішнікаў,  музычных  забаў,  фізкультурных  свят,  фестываляў,  музычна-забаўляльных  гульняў на  беларускай  мове  з  удзелам  бацькоў.
      Кожны год, у лютым мы плануем (тыдзень) мерапрыемствы, прысвечаныя да міжнароднага дню роднай мовы з удзелам бацькоў і выхаванцаў.
    Праз  гутаркі,  апытальныя  лісты,  анкетаванне  высветліліся  станоўчыя  адносіны  бацькоў  да  этнапедагогікі.   Але  на   жаль,  большасць  сем’яў  размаўляюць  з  дзецьмі  на  рускай  мове,  не  чытаюць  беларускай  дзіцячай  літаратуры,  некаторыя  нават  не  маюць  яе. 
Аднак  цікавяцца  беларускім  народным  мастацтвам,  гісторыяй  свайго  народа.  І  ў  сваіх  прапановах  выказваюць  падтрымку  ў  далучэнні  дзяцей  да  родных  вытокаў,  у  выхаванні  нацыянальнай  самасвядомасці  і  чалавечых  каштоўнасцей.
<font color="#2f4f4f">         </font>Мы   сістэматычна дзелімся  сваім  вопытам  працы  са  слухачамі  курсаў  ДзУА  “ГрАІРА”.                                 Адным  з  напрамкаў  эфектыўнага  фізічнага  выхавання  дзяцей  дашкольнага ўзросту  з’яўляецца  ўзбагачэнне  яго зместу  за  кошт  традыцый  народнай  фізічнай культуры  і  ўкараненне  іх  у  практыку.   Беларускія  народныя  гульні – адзін  з  самых  старажытных  і  арыгінальных  сродкаў  выхавання.  Яны  прыйшлі  да  нас  з  глыбінь  стагоддзяў, перадаюцца з   пакалення  ў  пакаленне.  У іх  адлюстроўваюцца  лепшыя  нацыянальныя  трацыдыі,  а  змест  народных  гульняў  задавальняе  інтарэсы  сучасных  дзяцей,  адпавядае  іх  жыццёвым патрабаванням.         
    З  мэтай  адраджэння  традыцый  сямейнага  выхавання,  уключэння  бацькоў  у  адукацыйны  працэс  дашкольнай  установы  арганізавана  вывучэнне  сямейных  этнапедагагічных  традыцый  беларусаў,  ролі  народнай  педагогікі  ў  сучасным  жыцці  беларусаў,  шляхоў  выкарыстання  сродкаў  народнай  педагогікі  ў  дашкольнай  установе.   
                 Шмат  фотаматэрыялаў,  метадычных  рэкамендацый, кансультацый,   свят,  забаў  размяшчана  на  сайце  дашкольнай  установы: ddu84grodno.schools.by

<font color="#0000ff"> </font><font color="#000080">  </font><font color="#000080"></font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.