Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Калядачкі

Дата: 16 января 2019 в 16:55, Обновлено 16 января 2019 в 17:17
Автор: Бушмич М. Е.
324 просмотра

Ой, ладачкі-ладкі,
Надышлі Калядкі.

З самага маленства мы чакаем свята  з верай, што сапраўды адбудзецца цуд, і ўсе нашы пажаданні здзяйсняцца ў наступным годзе.

Ой, ладачкі-ладкі,

Ой, ладачкі-ладкі,
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
напяклі аладак.
Дралі дробнай таркаю
дранікі духмяныя.
Хочаш – еш са скваркаю,
хочаш – са смятанаю.
Вось вам, калі ласка,
з жэрдачкі каўбаска.
Вось кавалак пірага,
каб не брала вас туга.
Ой, ладачкі-ладкі!
І мядок салодкі
да лясной гарбаткі
наліем у сподкі.
І запахне рутай,
верасам, чаборам,
каб зімою лютай
нам не знацца з горам.
Бярыце з талеркі
лізунцы, цукеркі!
Ешце ўволю, ешце,
Ды не псуйце зубкі…
Песняй нас пацешце,
галубкі, галубкі!
Бохан – поўняй яснаю,
яйкі, бульба, скваркі.
Гэта ўсё – з уласнае
нашай гаспадаркі.
Калі вам прысмакі
прыйдуцца да смаку,
прынясіце Богу
шчыпую падзяку.
Ой, ладачкі-ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі-ладкі –
Святкуем Калядкі

Сення ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшло беларускае фальклорнае свята "Каляда".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.