Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя "Гавары са мной па-беларуску"

Дата: 26 июня 2018 в 13:03
Автор: Форись Г. И.
730 просмотров

У межах "Дня беларускай мовы " праходзіць акцыя "Гавары са мной па-беларуску".

         

        Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

         Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.

    Акцыя «Гавары са мной па-беларуску» уключае наступныя мерапрыемтсвы:

  • арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове адзін раз на тыдзень працягласцю 20-25 хвілін у першай палове дня ў сярэдняй і старшых групах;

  • правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове па падгрупах у другой палове дня працягласцю 20 хвілін;

  • дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х да 4-х гадоў у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў;

  • прысутнасць дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на забавах,  якія праводзяцца для дзяцей старшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове;

  • увядзенне ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове;

  • наладжванне дзейсна-арыентаваных зносін: інсцэніроўкі, ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове;

  • арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове.

         Увесцi рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, адчуць яе прыгажосць нам дазваляюць фальклорныя i лепшыя класiчныя творы для маленькiх дзяцей: калыханкi, забаўлянкi, песенькi, казкi, вершы i iнш. Гэта робiцца з мэтай развiцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за педагогам i па меры магчымасцi самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткiя забаўлянкi, песенькi, лiчылкi i г.д.), што служыць фармiраванню ў iх пачуццевай асновы руска – беларускага двухмоўя.

                                                              “ГАВАРЫ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ”

Інтэлектуальная гульня

Мэта:

  • развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу выхаванцаў, павышэнне агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміраванне ў іх спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, выяўленне здольных і лінгвістычна адораных дзяцей, папулярызацыя ужывання беларускай мовы.

Удзельнікі:  выхаванцы старшых груп.

ХОД ГУЛЬНІ

І тур “Смак беларускіх слоў”.

На зададзеныя літары ўзгадайце назвы прадметаў па-беларуску.

 Правільны адказ каманды – 2 балы, з падказкай – 1 бал

А – аўтобус;

Б – барабан;

В – вусень;

Г – гандаль;  

Д – дыван;

Е – ельнік;

Ж – жыта;

З – зязюля;

К – кукуруза;

Л – лета;

М – музыка;

Н – Нёман;

П – пэндзэль;

Р – рамонак;

С – студня;

Т – тарка;

У – узор;

Ф – фіранкі;

Х – хмызняк;

Ц – цацка;

Ш – шапка;

Ю – юла;

Я – ягада.

ІІ тур “Перакладаем сказы”.

  1. На клумбе расцвёл цветок.
  2.  Медведь спит в берлоге.
  3. В лесу созрела черника.

                       На клумбе расцвіла кветка.

                        Мядзведзь спіць у бярлозе.

                        У лесе паспелі чарніцы.

ІІІ тур “Сціпласць – сястра таленту”

Перакласці рускамоўныя словазлучэнні на беларускую мову адным словам

Падающая звезда– знічка.

Доброй ночи – дабранач.

Ботва картофеля – бульбоўнік.

Железная дорога – чыгунка.

На босу ногу – басанож.

ІV тур “Скажа, як звяжа”

Працягніце беларускія прыказкі ў рыфму.

Гусі нізка - ...

Гусі нізка – зіма блізка.

Чаго не ясі, таго…

Чаго не ясі, таго ў рот не нясі.

Няма смачнейшай вадзіцы, як …

Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

VI ТУР “Музычны”

Пасля прыпынку працягніце словы песні

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.