Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага - Міжнародны Дзень роднай мовы

Дата: 23 февраля 2022 в 07:31, Обновлено 23 февраля 2022 в 08:54
Автор: Бушмич М. Е.
154 просмотра

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

                                      П. Панчанка

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Таксама ў нашай установе дашкольнай адукацыі з 14 лютага па 22 лютага  прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя да гэтага свята:
 - Акцыя "Гавары са мной па беларуску;

-Арганізацыя кніжных выстаў у групах (дзіцячая літаратура беларускіх пісьменнікаў);
- Выстава дзіцячых малюнкаў  па творах беларускіх казак; 

-Выраб паштовак для бацькоў, прысвечаных паміжнаноднаму дню Роднай мовы;

-Выкарыстанне малых форм беларускага фальклору на занятках,  ва усіх відах нерэгламентаванай дзейнасці;

-Тэматычныя заняткі на беларускай мове "Родная мова". 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.